http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154135

З-за польскіх рыбакоў у Балтыйскім моры можа зьнікнуць ласось?

26.04.2011

Фінскія навукоўцы сьцьвярджаюць, што з-за нелегальнай лоўлі польскіх рыбакоў у Балтыйскім моры гвалтоўна зьмяншаецца колькасьць ласосяў. Паводле фінаў, палякі заніжаюць колькасьць злоўленай рыбы.

Хэльсінская штодзёнка „Hufvustadsbladet” зазначае, што колькасьць польскіх рыбацкіх суднаў і гадзіны іх працы не выклікаюць у фінаў сумневаў. Прэтэнзіі фінскіх навукоўцаў выклікаюць рапарты пра колькасьць злоўленай рыбы. “У гэтых дакумэнтах ласось нечакана “ператвараецца” ў іншую рыбу” – кажа газэце Яака Эркінара, аўтар дасьледаваньня сытуацыі ў Балтыйскім моры.

Летась польскі бок афіцыйна паведаміў пра 30 тыс. тонаў злоўленага ласося. Але гэтая лічба не сыходзіцца з колькасьцю рыбнай прадукцыі, якая ў 2010 годзе зьявілася на польскім рынку. 

“Лососям у Балтыйскім моры пагражае выміраньне” – б’юць трывогу фінскія навукоўцы.

Міжнародная Рада дасьледаваньняў мора, у якую ўваходзяць Фінляндыя й Польшча, працуе над рэкамэндацыямі па зьмяншэньні лімітаў на лоўлю ласося.

дг