Кожная пятая польская фірма зьбіраецца сёлета павялічыць заробкі для сваіх працаўнікоў. Паводле дасьледаваньня Нацыянальнага банка Польшчы, заробкі працаўнікоў вырастуць на 6-7%.
Пайсьці на такі крок працадаўцаў прымушаюць тры прычыны: рост цэнаў, паляпшэньне кан’юнктуры і адкрыцьцё ад 1 траўня рынку працы для палякаў у Нямеччыне. Апрача таго, у прадпрыемстваў ёсць рэкордныя прыбыткі й запасы.
Працаўнікі некаторых прадпрыемстваў асабіста распачалі перамовы з кіраўніцтвам наконт павелічэньня заробкаў. Такія перамовы адбываюцца на найбуйнейшых польскіх прадпрыемствах: “Fiat” у Тыхах, Ястшэмбскай вугальнай кампаніі й KGHM.
дг