500 даляраў за тысячу кубамэтраў – столькі ў сьнежні, паводле прагнозу кіраўніка “Газпрому” Аляксея Мільлера, павінны будуць заплаціць спажыўцы расейскага газу ў Эўропе.
Польшча сёньня плаціць 320 даляраў за тысячу кубамэтраў. Такі вялікі рост цаны на газ можа моцна ўдарыць па польскай эканоміцы.
Кажучы пра павышэньне цэнаў, Мільлер зьвяртае ўвагу на адпаведныя запісы ў доўгатэрміновых дамовах. Кіраўнік расейскага канцэрну прагназуе рэкорднае запатрабаваньне на расейскі газ у Эўропе й зьвяртае ўвагу, што ўжо сёньня “Газпром” прадае больш блакітнага паліва, чым узімку.
У так званых доўгатэрміновых дамовах ідзе гаворка пра цану на нафту паводле формулы “плаці й бяры”. Менавіта такую дамову падпісала й Польшча. Паколькі даражэе нафта то, адпаведна, расьце й цана на газ.
Для Расеі такая формула вельмі выгадная. Толькі немцам і італьянцам “Газпром” дазваляе купляць газ па рынкавых коштах.
дг