http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154172

Лукашэнка назваў старшыню Эўракамісіі казлом

26.04.2011

Аляксандр Лукашэнка назваў “казлом” кіраўніка Эўракамісіі і выкрыў кіраўніцтва Украіны ў “вашывасьць”.

Такім чынам кіраўнік дзяржавы пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу аб тым, што яго ўдзел у саміце па ядзернай бясьпецы ў Кіеве магчымы толькі пры адсутнасьці на ім кіраўніка Беларусі.

А. Лукашэнка: Што тычыцца такіх казлоў, як Барозу і іншых ... Ну, хто такі Барозу? Быў нейкі Барозу ў Партугаліі, але выгналі яго і ўладкавалі ў Эўракамісію. Я менш за ўсё гляджу, што дзе хто ляпнуў з эўрапейскіх чыноўнікаў. Іх там тысячы.

Ён таксама прапанаваў задаць пытаньне кіраўніцтву Украіны з нагоды свайго няўдзелу ў чарнобыльскіх мерапрыемствах разам з прэзыдэнтамі Украіны й Расеі. “Задайце гэтае пытаньне Януковічу: чаму беларускі прэзыдэнт не прысутнічае на іх мерапрыемствах? Гэта вы ў іх спытайце. На жаль, “вашывасьці”  хапае ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны”, - заявіў Лукашэнка журналістам. 

Інтэрфакс/дг