http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154271

Эканамічная сытуацыя ў РП паляпшаецца - статыстыка

28.04.2011

Эканамічная сытуацыя ў краіне паволі паляпшаецца, пра гэта сьведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня за першы квартал бягучага году.

Прычыны да задавальненьня - гэта дынаміка вытворчасьці ў прамысловасьці, сытуацыя ў будаўніцтве, ажыўленьне ў галінах паслугаў, а таксама рост працаўладкаваньня ў прыватным сэктары.

У сваю чаргу пагрозай для эканомікі зьяўляецца высокі ўзровень інфляцыі й беспрацоўя. У сакавіку без працы заставаліся 13,1% палякаў.

Сярэдняя зарплата (без выліку сацыяльна-мэдычных страховак і ўзносаў ) ў сэктары прадпрыемстваў за першы квартал склала 3 478,91 злотых (гэта больш за 3 млн. 400 тыс. беларускіх рублёў). Гэта азначае рост на 4,1% у параўнаньні зь першым кварталам 2010 году.

аз