http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154330

Расея абмяжуе экспарт нафты

28.04.2011

Расейскія нафтавыя кампаніі ў траўні бягучага году спыняць экспарт бэзіну для забесьпячэньня ўнутранага рынку. Аб гэтым заявіў намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Сяргей Кудрашоў.

С. Кудрашоў: Лічу, што ў траўні мы павінны закрыць патрэбнасьць за кошт скарачэньня экспарту. На сёньняшні дзень мы дамовіліся, што нафтакампаніі ўсе аб'ёмы паставяць на ўнутраны рынак.

Гэтая мера дасьць магчымасьць ужо ў траўні задаволіць дэфіцыт бэнзіну, які ўзьнік у некалькіх рэгіёнах краіны. З-за паліўнага крызысу пачаліся ня толькі крымінальныя справы, але й звальненьні ў найбуйнейшых нафтавых кампаніях.

дг