http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154344

Валэнса прыляцеў у Туніс падтрымаць дэмакратычныя перамены

28.04.2011

Валэнса прыляцеў у Туніс падтрымаць дэмакратычныя перамены ў гэтай краіне. Менавіта ў Тунісе распачаліся антыўрадавыя пратэсты, якія прывялі да звяржэньня аўтарытарнага рэжыму Бэн Алі, а потым перамены дайшлі й да Эгіпту, Лібіі й Сырыі.

Разам зь легендарным лідарам антыкамуністычнай апазыцыі й экс-прэзыдэнтам Лехам Валэнсам у Туніс прыляцела й дэлегацыя Міністэрства замежных справаў.

Як патлумачыў Польскаму радыё прэс-сакратар МЗС Марцін Басацкі, мэта місіі – перадача польскага вопыту дэмакратычных пераменаў ад дыктатуры да дэмакратыі.

Падчас двухдзённага візыту ў Паўночнай Афрыцы, Валэнса прыме ўдзел у міжнароднай сустрэчы, спаткаецца з часовым прэзыдэнтам Фуадам Мэбазам, прадстаўнікамі арабскай Лігі правоў чалавека й прадстаўнікамі апазыцыі.

Пасьля ўцёкаў з краіны экс-прэзыдэнта Бэн Алі Тунісам кіруе часовая кааліцыя. Напрыканцы ліпеня ў краіне павінны адбыцца выбары ў Нацыянальны сход, які зоймецца падрыхтоўкай новай Канстытуцыі Тунісу.

дг