Кампэнсацыя сваякам загінулых у авіякатастрофе CASA: 80 тыс. даляраў кожнаму
Больш за тры дзясяткі сваякоў загінулых у авіякатстрофе самалёта CASA атрымаюць па 80 тыс. даляраў кампэнсацыі. Такое рашэньне прыняў сёньня Варшаўскі раённы суд – Сьрудмесьце.
Самалёт пацярпеў крушэньне 3 гады таму пры пасадцы на аэрадроме Міраславец, на поўначы Польшчы.
Сума ў 80 тыс. даляраў была прапанаваная пракуратурай. Першапачаткова з прызнаньнем камэнсацыі былі сур’ёзныя праблемы, паколькі на момант катастрофы ў Польшчы дзейнічаў іншы закон. Напрыканцы лютага суд прызнаў камэнсацыю 23 асобам, сёньня было прынята рашэньне наконт чарговых васьмі чалавек.
У катастрофе, якая здарылася 23 студзеня 2008 году пад Міраслаўцам, загінулі 20 чалавек, сярод якіх былі генэралы польскай авіяцыі.
дг