http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154429

ЭЗ: абавязковая рэгістрацыя лекаў на базе расьлінных кампанэнтаў

29.04.2011

Традыцыйныя лекі, якія вырабляюцца на базе траваў ды зёлкаў, павінны праходзіць працэс рэгістрацыі й атрымліваць спэцыяльны сэртыфікат на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу. Заўтра завяршаецца 7-гадовы пераходны пэрыяд, цягам якога вытворцы лекаў ды імпарцёры мелі час на падрыхтоўку да новых правіл і стандартаў, якія б гарантавалі, што прадукцыя бясьпечная для здароўя й пасьпяховая ў лячэньні. Прэс-сакратар Эўрапейскай Камісіі Фрэдэрык Вінсэнт патлумачыў, што патрабавалася ад імпарцёраў і вытворцаў лекаў на базе натуральных кампанэнтаў.

Ф.Вінсэнт: Вытворцы ды імпарцёры павінны былі прадаставіць дакумэнты, якія пацьвярджаюць прысутнасьць на рынку цягам 30-і гадоў, у тым ліку 15 гадоў – на рынку Эўразьвязу. Акрамя таго, патрабуюцца дакумэнты аб тым, што лекі бясшкодныя для здароўя й дапамагаюць у тэрапіі.

Калі нейкая фірма да заўтрашняга дня не пасьпела падаць дакумэнты, то яе лекі будуць выведзены з продажу. 

вс