http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154433

У Гішпаніі амаль 5 млн. беспрацоўных

30.04.2011

У Гішпаніі амаль 5 млн. беспрацоўных, паінфармаваў Нацыянальны інстытут статыстыкі згаданай краіны. Такім чынам, узровень беспрацоўя складае больш за 21%, паведамляе з Барсэлёны карэспандэнтка Польскага радыё. Сёлета працу страціла больш за 213 тыс. чалавек. Паводле статыстычных дадзеных, беспрацоўных жанчын у два разы больш, чым мужчын. Сярод моладзі ва ўзросьце ад 19 да 30 гадоў беспрацоўе сягае амаль 50%.
Некаторыя экспэрты абвінавачваюць урад у адсутнасьці плянаў па ажыўленьні эканомікі й стварэньні новых працоўных месцаў.

вс