http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154434

Польшча: трэйлерам - стоп

29.04.2011

У Польшчы – некалькі выходных дзён. 1 траўня – Міжнародны працоўны дзень, 3 траўня – Дзень Канстытуцыі. 2 траўня большасьць палякаў адпачывае. У сувязі з выходнымі на польскіх дарогах уведзены істотныя абмежаваньні ў руху вялікагрузных аўтамабіляў. Яны ахопліваюць грузавікі, сумарная вага якіх перавышае 12 тонаў. Так, у суботу 30 красавіка рух для трэйлераў забаронены паміж 18-й і 22-й гадзінамі. У нядзелю – ад 8-1 да 22-й, у панядзелак, 2 траўня, ад 18-й да 22-й, а ў аўторак – ад 8-й да 22-й. Гадзіны пададзены паводле польскага часу. 

вс