http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154449

340 чалавек загінулі ад тарнада ў ЗША

30.04.2011

Тарнада й паводкі прывялі на гэтым тыдні да гібелі мінімум 340 чалавек у сямі паўднёвых штатах ЗША, перадае тэлекампанія CNN.

Паводле падлікаў амэрыканскіх метэаролягаў, 27 і 28 красавіка на поўдні ЗША сфармаваліся 211 тарнада, што зьяўляецца абсалютным рэкордам для гэтай краіны. Больш за ўсё ад стыхіі пацярпелі штаты Алабама, Тэнэсі й Місісіпі.

Горад Тускалуса на захадзе Алабамы практычна цалкам зьнішчаны. Ахвяры таксама ёсьць у Джорджыі й Вірджыніі.

дг