http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154457

У Польшчы забароняць трымаць сабак на ланцугу?

30.04.2011

Забароны трымаць сабак на ланцугу й больш жорсткіх мераў супраць жывадзёраў дамагаецца ў Польшчы “Кааліцыя для жывёл”. Гэтая ініцыятыва падрыхтавала адпаведны законапраект і сабрала 100 тыс. подпісаў за разгляд яго дэпутатамі Сэйму.

Подпісы пад законапраектам аб абароне жывёл зьбіраліся ў вялікіх польскіх гарадах падчас так званых “Маршаў (НЕ)маўчаньня” супраць насьльля над жывёламі.

Кааліцыя для жывёл патрабуе стварыць Дзяржаўную інспэкцыю па справах жывёл. Яе задачай павінен стаць кантроль за месцамі апекі бяздомных жывёлаў.

Абаронцы жывёл хочуць, каб у Польшчы была ўведзена заброна на адстрэл сабак паляўнічымі і ўвядзеньне больш жорсткіх пакараньняў за гэта – да трох гадоў турмы. Забойства сабак і катоў для ежы, футра альбо іншых прадуктаў прапануецца караць абмежаваньнем свабоды да двух гадоў. У праекце прапануецца забараніць пастаяннае трыманьне жывёл на прывязі. Калі гэты закон будзе прыняты, то ў Польшчы будзе нават забаронена дражніць сабак і катоў.

дг