http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154466

Дзяржаўная запазычанасьць Беларусі павялічалася з пачатку году на 10 працэнтаў

30.04.2011

Дзяржаўная запазычанасьць Беларусі павялічалася з пачатку году на 10 працэнтаў – перадае інфармацыйны партал АLE.BY са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Па стане на 1 красавіка запазычанасьць ураду склала больш за 42 трыльёны рублёў. За сакавік гэтая лічба вырасла на 1,5%

У структуры доўгу пазыкі цэнтральнага ўраду склалі 34 трыльёны рублёў, а запазычанасьць суб'ектаў гаспадараньня, гарантаваная ўрадам – 8,4  трыльёны рублёў – перадае партал АLE.BY.

АLE.BY - АП