http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154482

Варшава сочыць за бэатыфікацыяй у рэжыму он-лайн

30.04.2011

На плошчы Пілсудзкага ў Варшаве завяршаецца падрыхтоўка, зьвязаная з цырымоніяй бэатыфікацыі Яна Паўла ІІ. У нядзелю ўрачыстасьць у Ватыкане змогуць пабачыць сабраныя на плошчы варшавяне й госьці сталіцы.

Вялізарныя тэлебімы ўсталяваныя на двух баках плошчы, паміж імі ў гэтыя хвіліны завяршаецца мантаж сцэны.

А 20.30 на плошчы распачнецца вячэрняе чуваньне перад бэатыфікацыяй. Яго ладзяць Фонд Справы Новага Тысячагодзьдзя, а таксама Цэнтар думкі Яна Паўла ІІ. Малітоўную сустрэчу ўпрыгожыць выступленьне Хору цэнтру думкі Яна Паўла ІІ.

У нядзелю а 10.00 на плошчы пачнецца трансьляцыя ўрачыстасьці з Ватыкану. А 12.00 распачнецца імша, якую будзе цэлебраваць біскуп Пётр Ярэцкі.

А 21.00 пачнецца канцэрт “Любоў мне патлумачыла”. Музыку на тэксты Караля Вайтылы напісаў джазмэн, кампазытар, піяніст Іаахім Мэнцэль. На канцэрце выступяць Дзіна Сулюцьці, Ёргас Сколіяс, Эва Бэм, Валеры Экомэ.

Вернікі ў Варшаве змогуць паглядзець трансьляцыю з Ватыкану перад сьвятыняй Божага Провіду ў Вілянове.

дг