http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154540

Першамайскія мітынгі прайшлі ў Беларусі

01.05.2011

Першамайскія мітынгі прайшлі таксама ў Беларусі. Іх арганізавалі як праўладныя, так і незалежныя прафсаюзы. На плошчы Бангалор у Менску маерапрыемства зладзіў Незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці. Удзел у мітынгу прыняло каля 500 чалавек. Падчас мерапрыемства гаварылася пра падаражаньне тавараў паўсядзённага попыту ў Беларусі, праблемы з набыцьцём валюты, крытыкавалася кантрактная сыстэма працаўладкаваньня. 

вс