http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154597

Астана: пытаньне Беларусі - на паседжаньні Сацінтэрну

02.05.2011

На паседжаньні Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу краін СНД, Каўказа й Чарнаморскага рэгіёна будзе разглядацца сытуацыя ў Беларусі. Палітычны форум праходзіць у казахстанскай сталіцы Астане. Па запрашэньню генэральнага сакратара Сацінтэрну Люіса Аялы ў паседжаньня прымае ўдзел старшыня берасьцейскай структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Ігар Маслоўскі. Ён выступіць з дакладам на форуме й прадставіць палітычна-грамадзкую й эканамічную сытуацыю ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У прыватнасьці, палітык распавядзе пра хвалю рэпрэсій, трагічную сытуацыю ў эканоміцы ды вязьняў сумленьня ў краіне.   

вс