http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154606

Талібы ўзарвалі бомбу непадалёк ад Ісламабаду

02.05.2011

Самаробная бомба ўзарвалася ля мячэці на паўночным захадзе Пакістана. Загінула жанчына й трое дзяцей. Талібы зьдзейсьнілі гэты тэракт усяго празь некалькі гадзін пасьля таго, як Злучаныя Штаты заявілі, што ліквідавалі Усаму бін Ладэна, непадалёк ад пакістанскай сталіцы.

Выбух у мячэці прагрымеў у горадзе Чарсада, у 85 км на захад ад Аботабада, невялікага гарнізоннага мястэчка, дзе раніцай амэрыканскі спэцназ ліквідаваў лідара тэрарыстычнай сеткі "Аль-Каіда".

Выбухам была разбурана мячэць і пашкоджаная зьнешняя сьцяна паліцэйскага ўчастка, які знаходзіцца побач.

За апошні год па ўсім Пакістане ад рук тэрарыстаў загінула больш 4 тыс. чалавек.

дг