http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154671

Карл XIV Густаў зь візытам у Польшчы

04.05.2011

Польшча й Швэцыя падпісалі дэклярацыю аб стратэгічным супрацоўніцтве. У дакумэнце акрэсьлены тэмы супрацы ў галіне замежных спраў, бясьпекі й абароннай палітыкі. Дэклярацыю замацавалі подпісамі ў Варшаве міністры замежных спраў дзьвюх краін у прысутнасьці караля Швэцыі Карла XIV Густава й прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Швэдзкі манарх знаходзіцца зь першым у гісторыі візытам у Польшчы.
Заўтра Карл XIV Густаў наведае Варшаўскую біржу каштоўных папераў ды прыме ўдзел у эканамічным сэмінары.

вс