http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154683

Люўр: да твораў можна дакранацца

05.05.2011

У парыскім Люўры сёньня адчынена галерэя, дзе ня толькі забараняецца, але й вітаецца дакрананьне да твораў мастацтва. Гэта экспазыцыя францускага музэю, якая мае на мэце больш шырокі доступ да мастацтва для невідучых людзей.
Галоўная тэма выставы – дзяцінства. На выставе запрэзэнтаваны скульптуры такіх мастакоў, як Жана Батыста Пігаля, Эт’ена Марыса Фальканэ, Жана Антуана Гудона ды іншых скульптараў. На выставе таксама прадстаўлены рэзьбы дзяцей з часоў Рымскай імпэрыі ды скульптуры анёлаў. Творы мастацтва, да якіх можна дакранацца, насамрэч зьяўляюцца дакладнымі копіямі арыгіналаў. Некаторыя копіі пастаўлены на падстаўках, якія абарочваюцца, што дапамагае сьляпым у кантакце са скульптурай. Кожны твор мастацтва апісаны шрыфтам Брайля.   

вс