http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154692

Кіраўнікі МЗС ФРГ, РП і РФ сустрэнуцца ў Калінінградзе

05.05.2011

21 траўня ў Калінінградзе сустрэнуцца міністры замежных справаў Нямеччыны, Польшчы ды Расеі: Гіда Вэстэрвэле, Радаслаў Сікорскі ды Сяргей Лаўроў. Паводле інфармацыі МЗС Расейскай Фэдэрацыі, трохбаковая сустрэча будзе працягам перамоваў на тэму супрацы Крамля з Эўрапейскім Зьвязам ды ўвядзеньня бязьвізавага руху з Калінінградзкай вобласьцю.
У лютым у Калінінградзе ўпершыню прайшла сустрэча прадстаўнікоў парлямэнтаў трох краін. Паводле экспэртаў, ініцыючы такія сустрэчы, Расея плянуе вырашыць шэраг пытаньняў у адносінах з Эўрапейскім Зьвязам, у прыватнасьці, вышэйзгаданае пытаньне бясьвізавага руху ды тэму будаўніцтва на тэрыторыі Калінінградзкай вобласьці атамнай электрастанцыі. На сустрэчы міністраў замежных справаў будзе таксама ісьці гаворка пра супольныя стандарты ў барацьбе зь нелегальнай іміграцыяй, кантрабандай наркотыкаў ды іншых недазволеных рэчываў. 

вс