http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154693

Партугалія атрымае 78 млрд. даляраў на барацьбу з крызысам

04.05.2011

Партугалія дасягнула паразуменьне з Эўрапейскім Зьвязам і Міжнародным валютным фондам, якое датычыць аказаньня фінансавай дапамогі. Старшыня Кабінэту міністраў Партугаліі Жазэ Сакратэш паведаміў журналістам, што сума крэдыту на тры гады складае 78 млрд. эўра.
Партугалія – гэта трэцяя краіна ў зоне агульнай эўрапейскай валюты пасьля Грэцыі й Ірляндыі, якая зьвярнулася па фінансавую дапамогу й яе атрымае ад Эўразьвязу й МВФ. Паводле экспэртаў, па дапамогу можа таксама зьвярнуцца Гішпанія, якая ахоплена эканамічным крызысам.

вс