http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154764

Памёр апошні вэтэран І Сусьветнай вайны

05.05.2011

У Аўстраліі памёр апошні ветэран Першай сусьветнай вайны Клёд Стэнлі Чоўлз. Удзельніку баявых дзеяньняў пачатку XX стагодзьдзя было 110 гадоў. Ён памёр у сьне ў доме састарэлых горада Пэрт на паўднёвым захадзе краіны, паведамляе Associated Press.

Чоўлз, вядомы аднапалчанам па мянушцы Чаклз, нарадзіўся ў Вялікабрытаніі. Яшчэ падлеткам, ва ўзросьце 15 гадоў, ён запісаўся ў каралеўскі ваенна-марскі флёт і служыў на караблі Revenge.

Ужо пасьля вайны, у 1920-я гады, Чоўлз перабраўся ў Аўстралію, дзе працягнуў кар’еру вайскоўца. Ён звольніўся са службы толькі ў 1956 годзе. Большую частку свайго жыцьця правёў у Пэрце. Яго жонка Этэль, з якой ён пражыў больш за 80 гадоў, памерла тры гады таму.

У Клёда Чоўлза засталіся тры дачкі і 11 унукаў.

дг