http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154774

Дзіця згвалціла дзіця

05.05.2011

13-гадовы хлопец згвалціў 9-гадовага хлопчыка. Здарэньне зьняў на тэлефон трэці хлопец і прадаваў яго жадаючым па 3 даляры. Трагедыя адбылася ў Шчэціне.

Як паведаміў тэлеканал TVP Info, які першы распавёў пра гэтае здарэньне, паліцыя займалася справай і раней, але зроблена гэта было настолькі патаемна, што пра яе ня ведала нават дырэкцыя школы.

Пра гвалт стала вядома пасьля таго, калі адзін з хлопцаў (невядома, ці сьведка здарэньня, ці не) распавёў аб здарэньні сваёй маме. Жанчына спачатку не паверылы ў гэтую гісторыю, але яе сын у доказ паказаў відэа на тэлефон. Ён купіў яго за 3 даляры.

Аналягічнае відэа пабачыў сусед магчымага гвалтаўніка. Менавіта суседзі паведамлі пра ўсё ў паліцыю. Апошнія выявілі віноўнага й пацярпелага, але ніхто па гэтай справе так і не быў затрыманы.

дг