http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154784

Дональд Туск зь візытам на Балканах

05.05.2011

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск накіраваўся зь візытам на Балканы. Сёньня старшыня польскага ўраду наведвае Чарнагорыю, дзе сустрэнецца з прэм’ерам гэтай краіны Ігарам Лукшычам. На наступны дзень ў Туска заплянаваная сустрэча ў Бялградзе з яго сэрбскім калегам Міркам Цьветкавічам, а таксама прэзыдэнтам Барысам Тадзічам. У апошні дзень знаходжаньня на Балканах Данольд Туск спаткаецца з прэм’ерам Харватыі Ядранкай Косар і прэзыдэнтам краіны Івам Ёсіпавічам.

“Візыт прэм’ера Дональда Туска на Балканы – гэта пацьверджаньне вялікага значэньня палітыкі эўрапейскага пашырэньня падчас польскага старшынства ў Радзе ЭЗ” – гаворыцца на сайце Рады міністраў. 

Усе краіны заходняй часткі Балканаў знаходзяцца перад пэрспэктывай ўступленьня ў ЭЗ. Харватыя завяршае перамовы наконт далучэньня да эўрасупольнасьці. У Чарнагорыі ёсьць ужо афіцыйны статус кандыдата на сяброўства, а Сэрбія можа яго атрымаць у будучыні.
Падчас візыту Дональд Туск выкажа сваю падтрымку эўрапейскім памкненьням гэтых краінаў. Апрача таго, будуць закранутыя таксама двухбаковыя адносіны з гэтымі краінамі.

дг