http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154791

3 і 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму

05.05.2011

Суд Кастрычніцкага раёна Менска прызнаў Дзьмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Паўла Вінаградава, Андрэя Пратасеню і Ўладзімера Хамічэнку вінаватымі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" у Менску 19 снежня 2010 года і прызначыў ім меру пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам ад 3 да 4 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму .

Кіркевічу й Вінаградаву суд прызначыў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 4 гады, Дрозду, Пратасеню й Хамічэнко -  3 гады пазбаўленьня волі. Акрамя таго, суд прызначыў  Хамічэнку прымусовае лячэньне ад алкагалізму па месцы адбываньня пакараньня.

Дзяржабвінаваўца прасіў асудзіць абвінавачаных Вінаградава і Кіркевіча на 4 гады пазбаўлення волі з адбываньнем пакарання ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Падсуднага Дразда ён прасіў асудзіць на 3,5 гады, Пратасеню й Хамічэнку - на 3 гады.

дг