http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154861

IV Форум эўрапейскіх фондаў у Варшаве

06.05.2011

Якім чынам Польшча й палякі інвэстуюць эўрапейскія грошы? Пра гэта можна даведацца сёньня й заўтра ў варшаўскіх парках „Агрыколя” й „Łazienki Królewskie”. Менавіта там адбудзецца IV Форум эўрапейскіх фондаў.

Да гэтае пары ў Польшчы завершана рэалізацыя 90 тысяч праектаў, якія атрымалі датацыі са сродкаў Эўразьвязу. У сваю чаргу яшчэ 60 тысяч праектаў знаходзіцца ў працэсе рэалізацыі. Сярод рэалізаваных  - Цэнтар навукі „Капэрнік” ды Музэй Шапэна. Штодзённа ў Польшчы інвэстуецца больш за 60 мільёнаў злотых (прыкладна 15 млн. эўра), але без эўрапейскай падтрымкі гэта было б немагчыма.

У інфармацыйным цэнтры форума можна будзе даведацца, хто й на рэалізацыю якіх праектаў яшчэ можа атрымаць эўрапейскую датацыю. На дзяцей і моладзь чакае інтэрактыўная адукацыйная гуляня. Арганізатарам IV Форуму эўрапейскіх фондаў зьяўляецца польскае Міністэрства рэгіянальнага разьвіцьця.

кр