http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154865

Новая хваля ўцекачоў з паўночнай Афрыкі прыбывае на Лямпэдузу

07.05.2011

Новая хваля ўцекачоў з паўночнай Афрыкі прыбывае на італьянскую выспу Лямпэдуза.
Пачаткова гэта былі зарабковыя імігранты, пераважна з Тунісу, аднак у апошні час павялічылася лічба асобаў, якія ўцякаюць са сваіх краінаў ад насільля.

Вялікі наплыў імігрантаў у Эўропу пачаўся некалькі месяцаў таму, калі праз паўночную Афрыку пракацілася хваля рэвалюцыяў. Усё больш суднаў прыбывае на Лямпэдузу зь Лібіі, аднак на іх бортах знаходзяцца таксама грамадзяне Эрытрэі ды Самалі. Яны ўцякаюць ад ваенных дзеяньняў і маюць права выступіць па палітычны прзытулак, які напэўна атрымаюць. У сваю чаргу зарабковыя імігранты могуць быць высланыя ў свае краіны, на што дазваляе, між іншым, дамова, падпісаная ў мінулым месяцы паміж Італіяй і Тунісам.

У суме на Лямпэдузу цягам апошніх двух месяцаў прыплыло больш за 30 тысяч імігрантаў, якія пазьней былі разьмеркаваныя па лягерах для іншаземцаў ва ўсёй Італіі.

кр