http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154866

Карл Більт: ЭЗ павінен падтрымаць новы палестынскі ўрад

07.05.2011

Эўразьвяз павінен падтрымаць новы палястынскі ўрад, які паўстане ў выніку пагадненьня паміж дзьвюма партыямі Палестынскай Аўтаніміі – „Фатахам” і „Хамасам”, заявіў міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт. Падчас візыту ў Варшаву кіраўнік швэдзкай дыпляматыі сказаў Польскаму радыё, што такі ўрад мог бы спрычыніцца да дасягненьня міру на Блізкім Усходзе.

Карл Більт: Падзелы паміж палестынцамі, паміж Заходнім Берагам і Сэктарам Газа ўскладнялі мірныя працэсы й стварэньне дзяржавы. Калі сёньня ўдасца перамагчы падзелы, то, на маю думку, існуе вялікі шанец на паскарэньне мірнага працэсу ў рэгіёне. Мы павінны прыхільна ставіцца да новых ініцыятываў і ўважліва за імі сачыць.

Пакт аб прымірэньні паміж памяркоўным „Фатахам” і радыкальным „Хамасам” быў аб’яўлены ў сераду ў Каіры лідарамі партый Махмудам Абасам і Халідам Машалем. Такім чынам завершыўся 4-гадовы пэрыяд падзелаў паміж палестынцамі. Ізраіль назваў гэтае пагадненьне „перамогай тэрарызму” й выключыў магчымасьць дыялёгу з палестынскім урадам, у склад якога ўвойдзе тэрарыстычная групоўка „Хамас”.

кр