http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154876

У Менску ўручаны ўзнагароды праведнікаў народаў сьвету

06.05.2011

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага прайшла цырымонія, прысьвечаная Дню Катастрофы й гераічнасьці эўрапейскага габрэйства.

Часовая павераная ў справах Ізраіля Ганна Азары, якая прымала ўдзел у мерапрыемстве, ад імя сваёй дзяржавы запаліла сымбалічную сьвечку ў памяць аб шасьці мільёнах ахвяр Галакосту. Пасьля чытаньня памінальнай малітвы ўдзельнікі цырымоніі ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць ахвяр Галакосту.

Ганна Азары ўручыла граматы й мэдалі Праведнікаў народаў сьвету іх родным і блізкім асобаў, якія падчас вайны ратавалі ў Беларусі габрэяў ад нямецкіх катаў.

кр/ БелаПАН