http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154909

Зь Беларусі дэпартавалі яшчэ трох расейскіх праваабаронцаў.

07.05.2011

З краіны былі высланыя грамадзянкі Расеі Любоў Захарава, Кацярына Карасьцялёва  ды Ірына Пайкачава – перадае інфармагенцтва БелаПАН. Усе яны зьяўляюцца сябрамі Камітэту міжнароднага кантролю за правамі чалавека ў Беларусі й намерваліся назіраць за судовымі працэсамі над абвінавачванымі па справе 19 сьнежня.

У кватэру, якую здымалі расейскія праваабаронцы, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, міграцыйнай службы й КДБ. Упускаць іх адмовіліся. Тады ў кватэры быў адключаны інтэрнэт, а пазьней і электрычнасьць. Сілавікоў упусьцілі ў кватэру, асьцерагаючыся, што яны выламаюць дзьверы – перадае агенцтва БелаПАН. Пры гэтым ніякага ордэру міліцыянты пры сабе ня мелі.

Любоў Захарава, Кацярына Карасьцялёва  ды Ірына Пайкачава былі дастаўленыя ў аддзяленьне міліцыі, дзе ім паведамілі, што яны ўнесеныя ў спіс асобаў, знаходжаньне якіх на тэрыторыі Беларусі забаронена.

Прыгадаем, што 5 траўня зь Беларусі былі дэпартаваныя яшчэ двое расейскіх абаронцаў правоў чалавека – Аляксандар Мнацаканян і Вікторыя Громава.

БелаПАН