http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154915

ЗША асудзілі Сырыю за дзеяньні супраць дэманстрантаў

07.05.2011

ЗША рашуча асудзілі дзеяньні сырыйскага ўраду ў дачыненьні да  ўдзельнікаў масавых акцыяў пратэсту ў згаданай краіне.

У заяве, выдадзенай адміністрацыяй ЗША гаворыцца, што Вашынгтон падтрымлівае сырыйскіх дэманстрантаў, якія дамагаюцца права на свабоду слова. Адначасова амэрыканскія ўлады асуджаюць гібель мірных людзей.

Цягам апошніх сутак у Сырыі загінулі больш за 10 удзельнікаў антыўрадавых дэманстрацыяў. Дайшло да масавых затрыманьняў.

Урад Башара Асада заявіў, што прадпрымае „рашучыя крокі” супраць „тэрарыстаў і злачынцаў”.

Ад паловы сакавіка ў выніку сутыкненьняў з сырыйскімі сіламі бясьпекі загінулі, паводле розных ацэнкаў, 500-800 чалавек.

аз