http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154917

Японцы супраць атамнай энэргетыкі

07.05.2011

Некалькі тысячаў асобаў дэманстравала ў Токіё супраць ядзернай энэргетыкі. Удзельнікі дэманстрацыі прынесьлі з сабой транспаранты з надпісамі: „Атам састарэлы”, „Патрабуем зьмены энэргетычнай палітыкі”.

Учора прэм’ер Японіі Наота Кан запатрабаваў спыненьня дзейнасьці АЭС Ханаока, разьмешчанай на поўдзень ад японскай сталіцы. Гаворка ідзе пра тое, што згаданая атамная электрастанцыя разьмешчаная на тэктанічна нестабільнай тэрыторыі, што ў выніку землятрусу можа пагражаць экалягічнай катастрофай.

Удзельнікі дэманстрацыі патрабавалі канкрэтных дэклярацыяў палітыкаў адносна тэрміну закрыцьця АЭС Ханаока.

аз