http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154924

Мікіту Ліхавіда этапавалі ў калёнію

07.05.2011

7 траўня зь менскага ізалятару на вуліцы Валадарскага, чарговым этапам адправілі ў калёнію Мікіту Ліхавіда.

Нагадаем, у сакавіку актывіст Руху „За свабоду!” быў прызнаны вінаватым судом Партызанскага раёна Менску й прысуджаны да 3,5 году зьняволеньня за ўдзел у масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску.

Празь месяц Менгарсуд адхіліў скаргу на прысуд, якую падала адвакат Дар’я Ліпкіна.  Мікіта Ліхавід будзе адбываць пакараньне ў Наваполацкай калёніі.

аз