http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154925

5% беларусаў атрымліваюць пераводы з-за мяжы

08.05.2011

З апытаньня, праведзенага ў 135 краінах сусьветнай сацыялягічнай службай Гэлап у 2009 і 2010 гг., вынікае, што 3% людзей у сьвеце атрымліваюць эканамічную дапамогу ў форме грашовых пераводаў або пасылак з таварамі ад некага з-за мяжы.

У 35 краінах, большасьць зь якіх знаходзіцца ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, гэткая дапамога прыходзіць да болей чым 10% сем’яў. Для прыкладу - Самалі (40%), Зімбабвэ (32%), Дамініканская Рэспубліка (26%), Сэнэгал (22%).

У Беларусі, паводле Гэлапа, 5% беларусаў атрымлівае дапамогу ад некага, хто працуе за мяжою.

Іншыя краіны былога Савецкага Саюза ў гэтай статыстыцы выглядаюць наступным чынам - Малдова (24%), Таджыкістан (21), Кіргізстан (15%), Армэнія (13%), Грузія (9%), Летува (7%), Латвія (6%), Эстонія (5%); астатнія – менш чым 5%.

svaboda.org/аз