http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154942

У Нью-Дэлі ўзьнікне Інстытут польскай культуры

08.05.2011

У сталіцы Індыі Нью-Дэлі ўзьнікне першы на азіяцкім кантынэнце Інстытут польскай культуры. Такім чынам Польшча далучыцца да нешматлікай групы іншых дзяржаваў, якія маюць дзяржаўныя ўстановы культуры ў індыйскай сталіцы.

Як паведамляе зь Нью-Дэлі карэспандэнт Польскана радыё, індыйскія ўлады дальі згоду на стварэньне ўстановы, мэта якой - прамоцыя польскай культуру ў Паўднёвай Азіі.

Паводле польскага амбасадара ў Індыі, інстытут пачне дзейнічаць у першым квартале будучага году, аднак першыя мерапрыемствы пад яго патранатам адбудуцца ўжо сёлета.

Інстытут польскай культуры разьмесьціцца ў будынку Польскай амбасады ў Нью- Дэлі. Арганізаваныя ім мерапрыемствы - сэмінары, выставы, даклады, паказы кінафільмаў - будуць праходзіць як на тэрыторыі дыпляматычнага прадстаўніцтва, так і на тэрыторыі Індыі. 

аз