http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154943

Пачынаюцца „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”

08.05.2011

Больш за 30 хораў, у тым ліку з Грэцыі, Расеі, Украіны, Беларусі, Балгарыі, Сэрбіі, Македоніі й Галяндыі, будуць удзельнічаць у юбілейным 30-м Міжнародным фэстывалі „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, які пачнецца сёньня а 18.00 гадзіне канцэртам хору Падляскай опэры й філярмоніі.

Цягам трох гадоў фэстываль прыцягвае публіку з усёй Польшчы ды зьяўляецца важным сьвятам для вернікаў - лічыць дырэктар мерапрыемства айцец Міхал Негерэвіч.

Міхал Негерэвіч: Фэстываль, гэта насамрэч сьвята, якое працягваецца тыдзень. Некаторыя называюць яго „другой Пасхай”. Царкоўная музыка - гэта надзвычайная зьява, гэта малітва й мастацтва ў адным. Музыка ўплывае на кожнага слухача.
 
-лічыць айцец Міхал Негерэвіч, дырэктар Міжнароднага фэстывалю „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”.

Ляўрэаты сёлетняга фэстывалю будуць вылучаныя ў суботу падчас двух канцэртаў у Гайнаўцы й Беластоку.

Патронам  мерапрыемства зьяўляецца прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, які будзе таксама ганаровым госьцем фінальнага канцэрту.

аз