http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155017

Новыя турыстычныя прапановы Беластока

09.05.2011

У Беластоку адчынены чатыры турыстычныя трасы: роду Браніцкіх, храмаў розных канфэсій,  былых фабрыкантаў і драўлянага дойлідзтва. Агульны лёзунг тых трасаў: „Шматкультурны Беласток”.

У горадзе зьявілася 38 новых дошкаў зь інфармацыяй пра мінулае паасобных будынкаў і гістарычныя месцы.

На трасе роду Браніцкіх знаходзіцца найбольш вядомы архітэктурны помнік Беластока – палац Браніцкіх, фарны касьцёл, дзе знаходзіцца сэрца Яна Клемэнса Браніцкага, а таксама летняя рэзыдэнцыя роду ў падбеластоцкім мястэчку Харошч.

Траса храмаў вядзе ў каталіцкія, праваслаўныя, мусульманскія й габрэйскія сакральныя аб'екты.

Траса беластоцкіх фабрыкантаў ахоплівае м.ін. старую фабрыку Бэкера, дзе выраблялі шоўк і воўну, тытунёвы завод Файвэля Яноўскага й фабрыку Новіка, дзе на пераломе XІX і XX стагодзьдзяў ішла прадукцыя капелюшоў.

Помнікі драўлянага дойлідзтва Беластока знаходзяцца ў найстрэйшым раёне Баяры й гістарычным габрэйскім раёне Ханайкі.

яс