http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155019

Аўстрыя паставіць помнік дэзэртырам з Вэрмахту

09.05.2011

Улады Вены зьбіраюцца аддаць гонар салдатам, якія ў час Другой сусьветнай вайны дэзэртавалі зь гітлераўскай арміі. Помнік плянуецца ўсталяваць на плошчы Героям. Месца выбрана невыпадкова, бо менавіта там у 1938 годзе Гітлер абвясьціў аб далучэньні Аўстрыі да Нямеччыны.

Аб рэабілітацыі салдат, асуджаных нацыстамі за дэзэртырства, два гады таму вырашыў аўстрыйскі парлямэнт.

Дэзэртыры доўгі час былі ў пагардзе аўстрыйскага грамадзтва. Помнік і публічныя дэбаты на гэтую тэму могуць памяняць такі падыход.

Спэцыялісты лічаць, што з Вэрмахту дэзэртавала 15-20 тыс. аўстрыйцаў.

 яс