Беларусь цяпер у сур’ёзным крызысе. Крэдыту ад Расеі будзе недастаткова, Мінск будзе вымушаны зьвярнуцца ў Міжнародны валютны фонд, – заявіў у інтэрвію Польскаму радыё міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більдт.
Паводле Більдта, эканамічны крызыс у Беларусі можа мець вельмі глыбокія палітычныя наступствы.
Швэдзкі палітык падкрэсьліў, што пасьля 19 сьнежня Эўразьвяз прыняў цьвёрдую пазыцыю адносна рэжыму Лукашэнкі.
К. Більдт: Я не пагаджаюся з гэтымі палітычнымі працэсамі. Усё гэта азначае, што пакуль сытуацыя ня зьменіцца, то ў ЭЗ няма падставаў падтрымліваць Беларусь і праводзіць зь ёй дыялёг.
На пытаньне пра мэтазгоднасьць эканамічных санкцыяў у адказ на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі Карл Більдт адказаў, што палітыка Лукашэнкі - гэта сёньня найгоршыя з магчымых санкцыяў. Аднак ён дадаў, што ЭЗ будзе пашыраць сьпіс неяўзных на сваю тэраторыю й замарожваць іх рахункі на тэрыторыі эўрасупольнасьці.
дг