http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155082

Адвакаты каардынатара Аль-Каіды пададуць у суд на Польшчу

10.05.2011

Адвакат Абд аль-Рахіма Мухамада Хусэйна Абдаха аль-Нашыры, аднаго з каардынатараў Аль-Каіды, які падазраецца ў нападзе на амэрыканскі эсьмінец USS Cole ў 2000 годзе, заявіў пра намер падаць пазоў супраць Польшчы ў Эўрапейскі трыбунал правоў чалавека ў Страсбургу.

Праваабарончая арганізацыя "Open Society Justice Initiative”, а таксама юрысты Абд аль-Рахіма Мухамада Хусэйна Абдаха аль-Нашыры абвінавачваюць Польшчу ў актыўным удзеле ў спэцыяльнай праграме допытаў, якія праводзіліся адміністрацыяй тагачаснага прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Яны лічаць, што такім чынам атрымаецца заблякаваць «непасрэдную пагрозу" сьмяротнага прысуду для свайго падабароннага.

Паводле іх, 46-гадовы грамадзянін Саудаўскай Арабіі знаходзіўся ў Польшчы ў тайнай турме ЦРУ са сьнежня 2002 да чэрвеня 2003 года. У цяперашні час ён утрымліваецца ў спэцлягеры ЗША на Гуантанама на Кубе.

Аль-Нашыры лічыцца адным з самых кваліфікаваных і дзеяздольных каардынатараў Аль-Каіды. Яго падазраюць у арганізацыі шэрагу нападаў, у тым ліку на вышэйзгаданы амэрыканскі эсьмінец USS Cole. Тады, падчас тэракту ў порце Емэна, 17 амэрыканскіх маракоў былі забітыя, а 41 атрымаў раненьні. Ваенная пракуратура ЗША ў мінулым месяцы прад'явіла аль-Нашыры абвінавачваньні ў тэрарызьме і забойствах, і запатрабавала пакараньня для яго ў выглядзе пакараньня сьмерцю.

дг