Кампутарны гігант Microsoft хоча купіць фірму Skype – лідэра інтэрнэтнай тэлефонай сувязі.
Зьдзелка, якую экспэрты ацэньваюць на 8,5 мільярда даляраў, гэта найбуйнейшая апэрацыя Microsoft у 36-гадовай гісторыі фірмы.
Сэрвісам Skype карыстаецца каля 663 мільёнаў карыстальнікаў, якія пры яго дапамозе тэлефануюць або адпраўляюць тэкставыя паведамленьні. Сэрвісам можна карыстацца таксама для перадачы файлаў ды правядзеньня відэаканфэрэнцыяў.
Паводле статыстычных дадзеных, у мінулым годзе пры дапамозе Skype зьдзейсьнена каля 207 мільярдаў апэрацый.
Купляючы сэрвіс Skype, Microsoft атрымае доступ да дадзеных соцен мільёнаў карыстальнікаў.
аз