Кіраўніцтва Эўразьвязу заявіла пра намер адкрыць прадстаўніцтва ў горадзе Бэнгазі, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў.
Выступаючы ў Эўрапарлямэнце, вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан адзначыла, што такі крок стане дапамогай у дзейнасьці лібійскай апазыцыйнай адміністрацыі – часовай Нацыянальнай лібійскай рады.
Эштан дадала, што падтрымка ЭЗ будзе датычыць пытаньняў бясьпекі й разбудовы інстытуцыяў.
аз