http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155161

Б. Абама заклікае палітыкаў падтрымаць іміграцыйную рэформу

12.05.2011

Прэзыдэнт Барак Абама заклікаў чальцоў Кангрэсу прыняць іміграцыйную рэформу, мэта якой - ушчыльненьне амэрыканскіх межаў, а таксама легалізацыя пражываньня імігрантаў, якія ўжо знаходзяцца на тэрыторыі ЗША.

Падчас выступленьня ў штаце Тэксас амэрыканскі прэзыдэнт сказаў, што зьяўляецца прыхільнікам зьмены іміграцыйнага заканадаўства. Ён нагадаў, што дзякуючы менавіта імігрантам Амэрыка стала магутнай дзяржавай. „Імігранты з Азіі, Нямеччыны й Скандынавіі, а таксама ірляндцы, італьянцы, палякі, расеіцы ды габрэт дапамаглі ўмацаваць і ўзбагаціць нашую краіну,”- сказаў Абама.

Паводле яго словаў, прыйшоў час легалізаваць знаходжаньне ў ЗША каля 11 мільёнаў нелегальных імігрантаў. Умовай легалізацыі павінна стаць унясеньне незаплачаных падаткаў, штрафаў за парушэньне законаў і вывучэньне ангельскай мовы.

Тым часам частка камэнтатараў заяўляе, што шанец на прыняцьцё новага заканадаўства невялікі, перш за ўсё па прычыне рашучага супраціву значнай часткі амэрыкснакіх палітыкаў, галоўным чынам рэспубліканцаў.

аз