http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155163

Паліцыянты знайшлі скрадзеную ў 2005 годзе карціну Віткацы

12.05.2011

Супрацоўнікі Цэнтральнага сьледчага бюро затрымалі скупшчыка крадзенага, які захоўваў „Партрэт Анны й Яраслава Івашкевічаў” аўтарства  вядомага польскага жывапісца Віткацы.

Цана твору мастацтва ацэньваецца на 450 тысячаў злотых (гэта больш за 110 тыс. эўра). Затрыманаму мужчыне пагражае да 10 гадоў турмы.

Нагадаем, карціна была скркадзена ў 2005 годзе з музэю ў мясцовасьці Падкова Лесьна. Паліцыянты знайшлі яе ў гаспадарчым памяшканьні, дзе партрэт абсалютна нікім не ахоўваўся.

Цяпер сьледчыя хочуць высьвятліць, якім чынам шэдэўр польскага мастацтва апынуўся ў руках 48-гадоваха мужчыны з Лодзі.

аз