Сёньня ў Грэцыі праходзіць усеагульны кругласутачны страйк у рамках пратэсту супраць уведзеных урадам жорсткіх эканамічных ашчаднасьцяў.
У страйку бяруць ўдзел працаўнікі шпіталяў, школаў, гарадзкога транспарту, аэрапортаў і гандлёвых портаў. Страйк праходзіць у часе візыту прадстаўнікоў Эўракамісіі й Міжнароднага валютнага фонду. Дэлегацыя прыбыла ў Афіны, каб пазнаёміцца на месцы зь фінансавым становішчам краіны.
Нагадаем, летась Грэцыя атрымала ЭЗ i МВФ фінансавую дапамогу ў памеры 158 мільярдаў даляраў. Цяпер Эўракамісія камісія павінна прыняць рашэньне пра выдзяленьня наступнага траншу дапамогі. Яе ўмовай зьяўляецца правядзеньне палітыкі жорсткіх ашчаднасьцей.
аз