Лідэр Аль-Кайды ў Емэне заявіў аб пашырэньні дзейнасьці арганізацыі пасьля сьмерці Ўсамы бін Ладэна.
У агучанай у інтэрнэце заяве Насір аль-Вагішы заявіў, што цяпер мусульманская сьвятая вайна стане больш эфэктыўнай і крывавай.
Ён папярэдзіў амэрыканцаў, каб ня ўводзілі сябе ў зман, што пасьля сьмерці бін Ладэна пагроза мінула.
Нагадаен, Усама бін Ладэн быў забіты 2 траўня ў сваёй схованцы ў Пакістане жаўнерамі амэрыканскай спэцадзінкі.
аз