http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155167

Прэзыдэнт Пакістану знаходзіцца зь візытам у Расеі

11.05.2011

Прэзыдэнт Пакістану распачаў трохдзённы візыт ў Расею. Візыт праходзіць у часе напружаньня ў пакістанска-амэрыканскіх адносінах ды пошукаў Ісламабадам новых саюзьнікаў на міжнароднай арэне.

Нагадаем, цягам бліжэйшых дзён прэм’ер Пакістану накіруецца зь візытам у Кітай.

Паводле пакістанскіх камэнтатараў, візыт Асіфа Алі Зардары ў Расею павінен стаць пачаткам новага пэрыяду ў двухбаковых адносінах. Яны нагадваюць, што працэс пачаўся сустрэчай у Сочы ў мінулым годзе, падчас якой Расея, Пакістан, Афганістан і Таджыкістан дамовіліся аб супрацоўніцтве ў барацьбе з тэрарызмам, гандлю наркотыкамі й па стабілізацыі сытуацыі ў Сярэдняй Азіі.

Паводле некаторых экспэртаў, пасьля вывядзеньня з Афганістану войскаў NATO Масква супольна зь Ісламабадам хоча выконваць у рэгіёне галоўную ролю міратворцы.

аз