http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155206

Далучайцеся да „Spring alive”!

13.05.2011

Яшчэ не позна далучыцца да міжнароднага адукацыйнага праекту „Spring alive” і паўплываць на месца, якое краіна займае ў рэйтынгу ўдзельнікаў праекту. А ўдзельнічаюць у ім 36 краін сьвету. Яны змагаюцца за найлепшы вынік па назіраньні за птушкамі. Польшча на гэты момант займуе другое месца, Беларусь – пятае.

Беларусы называюць гэты проект „Жывая вясна”. Віктар Фянчук, дырэктар аб’яднання Ахова птушак Бацькашчыны зазначае, што Беларусь удзельнічае ў ім больш чатырох гадоў  - ад самага пачатку яе заснаваньня, і атрымлівае зусім нядрэнныя вынікі .

Адзначым, што ў мінулым годзе Беларусь у праекце „Spring alive” заняла шостае месца. Сёлета пакуль на пятым, але калі беларусы - аматары птушак пастараюцца, у рэйтынгу па актыўнасьці назіраньня краіна можа падняцца вышэй.

Запрашаем далучыцца да назіраньня за белым буслом, вясковай ластаўкай, зязюляй, сьвіргулём і шчуркай пчалаедкай!

Падрыхтавала Яланта Сьмялоўская