http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155255

Расейскі МЗС прызнаў апэрацыю супраць бін Ладэна законнай

12.05.2011

Расея расцэньвае апэрацыю па ліквідацыі лідара "Аль-Каіды" Ўсамы бін Ладэна, праведзеную ЗША ў Пакістане, адпаведнай міжнароднаму праву, заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.

Сяргей Лаўроў: Наша пазыцыя вельмі простая. Пасьля 11 верасьня 2001 года Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, у якой выразна прызнала  права ЗША на самаабарону ў адпаведнасьці з артыкулам 51 статута ААН, бо гэта быў напад на краіну-чальца ААН. Якіх-небудзь абмежаваньняў права на самаабарону не прадугледжвае.

У сераду расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзведзеў заявіў, што ліквідацыя бін Ладэна мае непасрэднае дачыненьне да бясьпекі Расеі.


кр